26–27 кастрычніка 2018 года, Клайпеда

Што нас аб'ядноўвае?

Першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі

Пра форум

Першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі - «Што нас аб'ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае сваімі каранямі ў старажытныя часы, аб'ядноўваюць шырокамаштабныя эканамічныя і культурныя сувязі. Літоўцы жывуць у Беларусі, і беларусы пражываюць у Літве. Асаблівую сувязь паміж краінамі пацвярджаюць супольныя народныя сімвалы, такія як гістарычная сталіца Вялікага Княства Літоўскага – Вільня. Жыхарам гэтых краін дарагія агульныя гістарычныя асобы: вялікі князь Вітаўт (Вітаўтас), князі Радзівілы, Касцюшка, Каліноўскі і многія іншыя. Многае паказвае, што грамадскія і міждзяржаўныя адносіны мусяць быць выдатнымі, але гэта не так.

Існуюць рознагалоссі з нагоды будаўніцтва беларускай АЭС у Астраўцы. Шмат хто ў Літве занепакоеныя пытаннем: ці ўдасца Беларусі захаваць сваю дзяржаву? Большасць літоўцаў крытычна ставяцца да палітычнага ладу Беларусі. У Беларусі, у сваю чаргу, многія насцярожана ўспрымаюць еўраатлантычную інтэграцыю Літвы, яе актыўную знешнепалітычную пазіцыю ў рэгіёне. Гэтыя вельмі складаныя пытанні ўплываюць на адносіны паміж краінамі, і наўрад ці палітыкам з абодвух бакоў удасца канчаткова дамовіцца.

На жаль, існуючыя праблемы сталі дамінаваць у двухбаковых стасунках. Акрамя іншага, шмат недамоўленасцяў узнікае па гістарычных тэмах, якія, на першы погляд, павінны аб'ядноўваць нацыі. Усё гэта не толькі ўскладняе палітычныя адносіны, але і перашкаджае развіццю сувязяў паміж інтэлектуаламі, дзеячамі культуры, бізнэсу і навукі.

Так не павінна быць. Не забываючы існуючых праблем, мы павінны імкнуцца шукаць пункты судакранання па агульных для нас пытаннях і праблемах. Пачатак дыялогу і наладжванне супрацоўніцтва на будучыню з'яўляецца галоўнай мэтай першага Грамадскага літоўска-беларускага форуму.

Місія форуму – пашырэнне нефармальнага, грамадзянскага дыялогу паміж Беларуссю і Літвой з мэтай абмеркавання перспектыў і праблем міждзяржаўнага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемаразумення і павагі паміж краінамі ды народамі Літвы і Беларусі.

Арганізатарамі форуму выступаюць муніцыпалітэт горада Клайпеда, Клайпедскі ўніверсітэт, а таксама шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў: Форум дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройца, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Інстытут "Палітычная сфера".

да 14.30

Прыбыццё ўдзельнікаў

15:00 16:00

Абед

16:00 16:30

Адкрыццё форуму, уступная прамова

Артурас Шульчас (Artūras Šulcas) віцэ мэр г. Клайпеда
Алвідас Нікжентайціс (Alvydas Nikžentaitis), Старшыня Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Е. Гедройца

16:30 18:30

Сесія 1. Гістарычная памяць, якая яднае і разлучае

Мадэратар: Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius), дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага.

15:30 16:10

Панэль 1. Вільня – горад, які аб’ядноўвае літоўцаў і беларусаў?

Удзельнікі:
Альфрэдас Бумблаўскас (Alfredas Bumblauskas), Віленскі ўніверсітэт
Кіштымаў Андрэй, Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

16:10 16:40

Кава-паўза

16:40 17:20

Панэль 2. Вітаўт і Грунвальд – нацыянальныя міфы, якія злучаюць?

Удзельнікі:
Дангірас Мачуліс (Dangiras Mačiulis), Інстытут гісторыі Літвы
Алег Дзярновіч, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

17:20 18:00

Панэль 3. Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі – міфы, якія аб'ядноўваюць літоўцаў і беларусаў

Удзельнікі:
Раса Чэпайтэне (Rasa Čepatienė), Інстытут гісторыі Літвы
Алесь Смалянчук, Варшаўскі ўніверсітэт

18:00 18:30

Кава-паўза

18:30 20:00

Круглы стол: Вялікае Княства Літоўскае – агульная літоўска-беларуская дзяржава?

Мадэратар: Рымвідас Валатка (Rimvydas Valatka), незалежны журналіст.

Удзельнікі:
Артурас Дубоніс (Artūras Dubonis), Інстытут гісторыі Літвы
Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
Аляксандр Груша, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (tbc)
Андрэй Казакевіч, Інстытут “Палітычная сфера”

20:30

Гала-вячэра

09:00 10:00

Адкрыццё выставы “Сімвалы Беларусі”

Уводзіны: Ірына Зубко, дарадца па гуманітарным пытанням і дыяспары Амбасады Рэспублікі Беларусь у Літоўскай рэспубліцы; Ірэна Гудзіеўская, аўтар выставы

10:00 11:30

Сесія 2. Межы і міграцыя: выклікі і магчымасці

Мадэратар: Вітаўтас Бруверыс (Vytautas Bruveris), аглядальнік газеты Lietuvos rytas

Удзельнікі:
Рэнатас Пажэла (Renatas Požėla), камандуючы Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі
EЭвеліна Гудзінскайце (Evelina Gudzinskaitė), дырэктар Дэпартамента міграцыі, установы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі
Начальнік адзела міграцыйных службаў Беларусі (tbc)
Віціс Юрконіс (Vytis Jurkonis), праграмны дырэктар і глава Віленскага бюро Freedom House
Андрэй Казакевіч, Інстытут “Палітычная сфера”.

11:30 12:00

Кава-паўза

12:00 13:30

Круглы стол: Бізнэс як сродак, што аб'ядноўвае літоўцаў і беларусаў

Мадэратар: Марус Ёкубайтис, журналіст, рэдактар ​​бізнес-распранула парталу «15 мін».

Удзельнікі:
Мікалай Логвін, ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Літве; Сіманас Гентвілаc (Simonas Gentvilas) дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі; Артурас Гайдаўскас (Artūras Gaidauskas), дырэктар “Bepintertrans Baltic“; Юдзіта Сіманавічутэ (Judita Simonavičiūtė) намеснік мэра Клайпеды.

13:30 14:30

Перапынак на абед

14:30 15:30

Заключная дыскусія «Што робім?»: прэзентацыя сумесных ініцыятыў

Мадэратар: Алвідас Нікжентайціс, Старшыня Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Е. Гедройца. Аляксандр Калбаска, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт; Васілій Сафонаў (Vasilijus Safronovas), Клайпедскі універсітэт; Томаш Блашчак (Tomasz Blaszczak), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага; Святлана Бергер (Мінск).

15:30 16:00

Закрыццё першага Грамадскага форуму Беларусі і Літвы

16:00 16:30

Кава-паўза

venue-photo

Зала усходняй курціны клайпедскага замка

вул. Пілес 4/ вул. Прэшпіліа 4